ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2000 г. N 552
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ РЫБНАЙ ГАСПАДАРКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам эканомiкi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў
галiне рыбнай гаспадаркi.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне рыбнай
гаспадаркi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Папкова Аляксандра Андрэевiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_______________________
*) Не рассылаецца.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 14 жнiўня 1996 г. N 541 "Аб заключэннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне рыбнай гаспадаркi".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|