ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 красавiка 2000 г. N 541
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАНГОЛII АБ
МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Манголii аб мiжнародных аўтамабiльных
зносiнах (прыкладаецца) *).
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Лукашова
Аляксандра Васiльевiча на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага значэння.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|