ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 красавiка 2000 г. N 504
АБ ЗМЯНЕННI СКЛАДУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА СУСТРЭЧЫ ТРЭЦЯГА ТЫСЯЧАГОДДЗЯ I
СВЯТКАВАННЯ 2000-ГОДДЗЯ ХРЫСЦIЯНСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Ярмошына
Уладзiмiра Васiльевiча старшынёй Нацыянальнага арганiзацыйнага
камiтэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя i
святкавання 2000-годдзя хрысцiянства, створанага пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 лiпеня 1998 г. N 1184 (Збор
дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь,
1998 г., N 21, арт.574).
Увесцi ў склад указанага камiтэта Далгалёва Васiлiя Барысавiча
- старшыню Брэсцкага аблвыканкома, Крукоўскага Мiкалая
Аляксандравiча - Мiнiстра сувязi, Паўлава Мiхаiла Якаўлевiча -
старшыню Мiнскага гарвыканкома, выключыўшы з яго складу С.С.Лiнга,
У.I.Ганчарэнку i У.А.Заламая.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|