ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 красавiка 2000 г. N 478
АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
У мэтах распрацоўкi практычных механiзмаў прыцягнення
iнвестыцый для ўкаранення ў практыку падрыхтоўкi спартсменаў
высокага класу Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у першым паўгоддзi 2000 года Мiнiстэрству спорту i
турызму для Навукова-даследчага iнстытута фiзiчнай культуры i спорту
са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 44238,5 тыс.рублёў для распрацоўкi методыкi стымуляцыi
бiялагiчнай актыўнасцi, бiямеханiчнага мадэлiравання спартыўных
рухаў, бiяхiмiчнага i гематалагiчнага кантролю ў трэнiровачным
працэсе падрыхтоўкi нацыянальных каманд да Алiмпiйскiх гульняў 2000
года ў г.Сiднеi.
Мiнiстэрству спорту i турызму, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|