ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 красавiка 2000 г. N 469
АБ ФIНАНСАВАННI ВЫДАТКАЎ НА КАМАНДЗIРАВАННЕ ЗА МЯЖУ
СПЕЦЫЯЛIСТАЎ ПА IНЖЫНЕРНА-ТЭХНIЧНАЙ АХОВЕ БУДЫНКАЎ I
ПАМЯШКАННЯЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Дазволiць Мiнiстэрству замежных спраў фiнансаванне выдаткаў на
камандзiраванне спецыялiстаў мiнiстэрстваў i другiх рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання, а таксама iншых арганiзацый за мяжу
для правядзення мерапрыемстваў па iнжынерна-тэхнiчнай ахове будынкаў
i памяшканняў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне мiжнароднай дзейнасцi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН