ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 сакавiка 2000 г. N 401
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СЕЛЬСКАЙ
ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
МIНIСТЭРСТВАМ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ
ЭКАНАМIЧНЫМ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам
сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам
сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Арменiя аб эканамiчным i
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве ў галiне аграпрамысловага
комплексу.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН