ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лютага 2000 г. N 258
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ
ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання 100 млн.рублёў са сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", у тым лiку:
Пухавiцкай племянной птушкаводчай рэпрадуктарнай гаспадарцы -
18 млн.рублёў, дзяржаўнаму прадпрыемству "Вопытна-племянная
гаспадарка "Будагова" Смалявiцкага раёна - 10 млн.рублёў,
мiжгаспадарчаму прадпрыемству па вытворчасцi свiнiны "Южное"
Пiнскага раёна - 34 млн.рублёў на набыццё збожжа на кармавыя мэты i
камбiкармоў;
калгасу "Асавец" Мазырскага раёна - 10 млн.рублёў на пагашэнне
запазычанасцi за электрычную энергiю i аплату працы;
Аграгандлёвай фiрме "Ждановiчы" Мiнскага раёна - 10 млн.рублёў
на набыццё збожжа на кармавыя мэты, камбiкармоў i гаруча-змазачных
матэрыялаў;
Сельскагаспадарчаму акцыянернаму таварыству "Нiва" Шклоўскага
раёна - 15 млн.рублёў на набыццё камбiкармоў i бялковай сыравiны;
калгасу "Зара" Астравецкага раёна - 3 млн.рублёў на набыццё
запасных частак i мiнiральных угнаенняў.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
названых у пункце 1 дадзенай пастановы.
Выконваючы абавязкi Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|