ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лютага 2000 г. N 227
АБ ПАВЕЛIЧЭННI АГУЛЬНАЙ КОЛЬКАСЦI РАБОТНIКАЎ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ
ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ I КОНСУЛЬСКIХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗА МЯЖОЙ
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 8 февраля 2001 г. N 175
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 18, 5/5225)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Павялiчыць на дзве адзiнкi агульную колькасць работнiкаў
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi
Беларусь за мяжой (без улiку персаналу па ахове i абслугоўванню
будынкаў), устаноўленую пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 кастрычнiка 1997 г. N 1434.
Мiнiстэрству замежных спраў расходы на ўтрыманне гэтых дзвюх
адзiнак планаваць i ажыццяўляць у межах 75 працэнтаў ад сродкаў,
прадугледжаных на ўтрыманне дзвюх адзiнак.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|