ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2000 г. N 212
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ГРУЗII АБ ПРЫНЦЫПАХ
ЗБIРАННЯ ЎСКОСНЫХ ПАДАТКАЎ ПРЫ ЭКСПАРЦЕ I IМПАРЦЕ ТАВАРАЎ
(РАБОТ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Грузii аб прынцыпах збiрання ўскосных падаткаў пры экспарце i
iмпарце тавараў (работ).
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення.
Пры правядзеннi перагавораў кiравацца прыкладзеным праектам
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Грузii аб
прынцыпах збiрання ўскосных падаткаў пры экспарце i iмпарце тавараў
(работ) *).
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ