ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лютага 2000 г. N 187
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ
I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па друку, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi
(дадаецца) *).
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па друку Падгайнага
М.В. на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь названага
Пагаднення.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ