ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лютага 2000 г. N 183
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СIЛ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За вялiкi ўклад у стварэнне i развiццё аб`яднанай сiстэмы
супрацьпаветранай абароны дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў, супрацоўнiцтва i ўзаемадзеянне з Войскамi супрацьпаветранай
абароны Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i ў сувязi з пяцiгоддзем
стварэння аб`яднанай сiстэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў узнагародзiць
Ваенна-паветраныя сiлы Расiйскай Федэрацыi Ганаровай граматай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ