ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 лютага 2000 г. N 153
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КАРАНЦIНУ I АХОВЫ РАСЛIН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы раслiн.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i
аховы раслiн (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць начальнiка Беларускай дзяржаўнай iнспекцыi па
каранцiну раслiн Пахадню Мiхаiла Iгнатавiча на правядзенне
перагавораў па праекту названага Пагаднення.
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ