ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лютага 2000 г. N 131
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ СТВАРЭННI
АБ`ЯДНАНАЙ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫЧНАЙ СIСТЭМЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Расiйскай Федэрацыi аб стварэннi Аб`яднанай
электраэнергетычнай сiстэмы, падпiсанае ў г.Мiнску 22 лiстапада 1999
г.
Ускласцi на Беларускi дзяржаўны энергетычны канцэрн каардынацыю
выканання названага Пагаднення.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ