ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2000 г. N 49
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ВАЛЮТНЫХ СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА
НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Згадзiцца з прапановай Валютна-крэдытнай камiсii Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб выдзяленнi Дзяржаўнаму камiтэту па
навуцы i тэхналогiях з валютнага рахунку Мiнiстэрства фiнансаў 11784
долараў ЗША для пакрыцця расходаў на правядзенне выстаўкi "Перадавыя
тэхналогii Рэспублiкi Беларусь" у Iсламскай Рэспублiцы Iран з
аднясеннем рублёвага эквiваленту гэтых валютных сродкаў, разлiчанага
па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на дату iх пералiку, на
расходы, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на мiжнароднае
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва.
Фiнансаванне названага мерапрыемства ў замежнай валюце
здзейснiць за кошт сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм
бюджэце на фiнансаванне мiжнароднай дзейнасцi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|