ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 снежня 2001 г. № 1770
АБ ВЫЗВАЛЕННI А.А.ДАВЫДОЎСКАГА АД ПАСАДЫ НАМЕСНIКА
НАЧАЛЬНIКА ЎПРАЎЛЕННЯ МIЖНАРОДНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА ГАЛОЎНАГА
ЎПРАЎЛЕННЯ МIЖНАРОДНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА I ГАНДЛЮ АПАРАТУ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АБ НАЗНАЧЭННI НА ГЭТУ
ПАСАДУ I.С.СОКАЛА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Вызвалiць 7 снежня 2001 г. Давыдоўскага Алега Арцёмавiча ад
пасады намеснiка начальнiка ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва
галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з пераводам на работу
ў Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь (п.4 арт.35
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
2. Назначыць Сокала Iгара Сяргеевiча намеснiкам начальнiка
ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва галоўнага ўпраўлення
мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму
раскладу, вызвалiўшы яго ад пасады саветнiка ўпраўлення мiжнароднага
супрацоўнiцтва галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i
гандлю.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI