ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 снежня 2001 г. № 1766
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ КАНВЕНЦЫI
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ
БАХРЭЙН АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ
I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У
ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па падатках i зборах, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Дзяржавы Бахрэйн аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.
Зацвердзiць праект Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Дзяржавы Бахрэйн аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць (прыкладаецца)* у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Сумара Канстанцiна
Андрэевiча на правядзенне перагавораў па праекту названай Канвенцыi,
дазволiўшы ўносiць у яе змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI