ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 лiстапада 2001 г. № 1718
АБ ВЫЗВАЛЕННI АД ЗАЙМАЕМЫХ ПАСАД Я.А.ЖДАНОВIЧА,
А.В.КУХАРАВА, П.В.ЛАНКЕВIЧА, А.М.СIЛIВОНЧЫКА I
В.С.ШЫПIЦЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Вызвалiць у сувязi з пераходам на iншую работу:
Ждановiча Яўгенiя Аляксандравiча - ад пасады намеснiка
начальнiка ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Кухарава Анатолiя Васiльевiча - ад пасады першага намеснiка
начальнiка ўпраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Ланкевiча Пятра Васiльевiча - ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення iнвестыцый, грашова-крэдытнай палiтыкi i каштоўных
папер;
Сiлiвончыка Андрэя Мiкалаевiча - ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення iнфармацыйна-аналiтычнага забеспячэння Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Шыпiцу Вiктара Сцяпанавiча - ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны i санаторна-курортнага
лячэння насельнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|