ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiстапада 2001 г. № 1711
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ САДЗЕЙНIЧАННI
АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Арменiя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай
ахове iнвестыцый, падпiсанае ў г.Ерэване 26 мая 2001 г.
Мiнiстэрству замежных спраў:
каардынаваць дзеяннi па рэалiзацыi дадзенага Пагаднення;
накiраваць Ураду Рэспублiкi Арменiя паведамленне аб выкананнi
Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для
ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI