ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лiстапада 2001 г. № 1667
АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ
ДЗЕЦI"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Правесцi з 20 снежня 2001 г. па 10 студзеня 2002 г.
дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў, iншых
органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i Мiнскага
гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
2. Мiнiстэрству адукацыi да 1 снежня 2001 г. зацвердзiць
пералiк мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, грамадскiх арганiзацый (з iх згоды), прапанаваных для
ўдзелу ў дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама
гэтых арганiзацый.
Па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
3. Кiраўнiкам мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў
прыняць удзел у дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя
дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, апякунскiя,
прыёмныя сем`i, дзiцячыя бальнiцы, павiншаваць дзяцей з Новым годам,
Калядамi, уручыць iм падарункi, паклапацiцца аб вырашэннi iснуючых
праблем.
Рэкамендаваць грамадскiм аб`яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню дабрачыннай акцыi "Нашы
дзецi" ажыццявiць за кошт цэнтралiзаваных i пазабюджэтных сродкаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама эканомii
каштарыса расходаў.
5. Правесцi ў рамках дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ў г.Мiнску
28 снежня 2001 г. на базе Палаца Рэспублiкi дабрачыннае навагодняе
свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва рэспублiкi.
Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому правесцi
28-30 снежня 2001 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных гарадах i
г.Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх
гарадах i раёнах рэспублiкi ў час школьных канiкулаў з удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для дзяцей у абласцях, гарадах i раёнах ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
7. Арганiзацыйнаму камiтэту па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей вызначыць расходы на арганiзацыю i
правядзенне свята.
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
8. Аблвыканкомам забяспечыць дастаўку на дабрачыннае навагодняе
свята дзiцячых дэлегацый у г.Мiнск i назад.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.11.2001 № 1667
Склад арганiзацыйнага камiтэта па
правядзенню дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей
Дражын - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч Беларусь (старшыня аргкамiтэта)
Брыгадзiн - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
Пётр Iванавiч аргкамiтэта)
Гуляка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч аргкамiтэта)
Ананiч - начальнiк iнфармацыйна-аналiтычнага
Лiлiя Станiславаўна ўпраўлення Дзяржаўнага камiтэта па друку
Барадзiна - намеснiк генеральнага дырэктара
Людмiла Афанасьеўна Дырэкцыi вяшчання першага нацыянальнага
тэлеканала - дырэктар Дырэкцыi мастацкага
вяшчання Беларускага тэлебачання (з яе
згоды)
Бутрым - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Георгiй Аляксеевiч сацыяльнай i выхаваўчай работы
Мiнiстэрства адукацыi
Гурын - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Васiлiй Васiльевiч
Волкаў - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Пётр Андрэевiч "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (з яго
згоды)
Дубiк - начальнiк упраўлення прафiлактыкi мiлiцыi
Iван Iванавiч грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Малашэвiч - галоўны iнспектар галоўнага ўпраўлення
Уладзiмiр Уладзiмiравiч сацыяльнай i выхаваўчай работы
Мiнiстэрства адукацыi
Матуш - начальнiк аддзела мацярынства i
Лiдзiя Iванаўна дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя
Новiкава - загадчык сектара па справах моладзi,
Валянцiна Анатольеўна сям`i i спорту ўпраўлення
сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Пацко - першы намеснiк начальнiка ўпраўлення
Алег Мiхайлавiч дзяржаўнага пажарнага нагляду
Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч
Сверж - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Свянцiцкi - першы намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь
Харавец - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення
Валерый Маркавiч грамадска-палiтычнай iнфармацыi
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь (з яго згоды)
Юшкевiч - першы намеснiк Мiнiстра лясной гаспадаркi
Мiкалай Тарасавiч
<<< Главная
страница | < Назад
|