ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiстапада 2001 г. № 1649
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ ДЛЯ
ПРАВЯДЗЕННЯ IV МIЖНАРОДНАЙ ВЫСТАЎКI "IНТЭРДЫЗАЙН-2001" I
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI "ПРАБЛЕМЫ I ПЕРСПЕКТЫВЫ
СУЧАСНАГА ДЫЗАЙНУ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе Навукова-вытворчаму рэспублiканскаму
унiтарнаму прадпрыемству "Нацыянальны дызайн-цэнтр" са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 15 млн.рублёў для правядзення IV Мiжнароднай выстаўкi
"Iнтэрдызайн-2001" i навукова-практычнай канферэнцыi "Праблемы i
перспектывы сучаснага дызайну".
Мiнiстэрству фiнансаў, Камiтэту па навуцы пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем
выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|