УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiстапада 2001 г. № 663
АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА СВЯТКАВАННЮ 120-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
НАРОДНЫХ ПАЭТАЎ БЕЛАРУСI ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА
У сувязi з будучым святкаваннем 120-годдзя з дня нараджэння
класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры, народных паэтаў Беларусi
Янкi Купалы i Якуба Коласа пастанаўляю:
1. Зацвердзiць склад Нацыянальнага арганiзацыйнага камiтэта па
правядзенню ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня
нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
(прыкладаецца).
2. Нацыянальнаму арганiзацыйнаму камiтэту распрацаваць i
зацвердзiць план правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных
120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i
Якуба Коласа, прадугледзеўшы арганiзацыйна-фiнансавае забеспячэнне
дадзеных мерапрыемстваў, шырокую iнфармацыйна-растлумачальную,
культурную, выдавецкую i мiжнародную дзейнасць па прапагандзе
творчай спадчыны народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба
Коласа.
3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць
фiнансаванне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня
нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа.
4. Мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага
кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам аказваць
садзейнiчанне Нацыянальнаму арганiзацыйнаму камiтэту па правядзенню
ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння
народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа.
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
13.11.2001 № 663
СКЛАД
Нацыянальнага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню ўрачыстых
мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных
паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
Дражын - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Несцеравiч (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)
Гуляка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч арганiзацыйнага камiтэта)
Андрэйчанка - старшыня Вiцебскага аблвыканкома
Уладзiмiр Паўлавiч
Брыгадзiн - Мiнiстр адукацыi
Пётр Iванавiч
Буралкiн - старшыня грамадскага аб`яднання "Беларускi
Генадзiй Васiльевiч саюз мастакоў"
Ганчарэнка - Мiнiстр сувязi
Уладзiмiр Iванавiч
Далгалёў - старшыня Брэсцкага аблвыканкома
Васiлiй Барысавiч
Дамашкевiч - старшыня Мiнскага аблвыканкома
Мiкалай Фёдаравiч
Дапкюнас - дырэктар Лiтаратурнага музея Янкi Купалы
Жанна Казiмiраўна
Iпатава - старшыня грамадскага аб`яднання "Саюз
Вольга Мiхайлаўна беларускiх пiсьменнiкаў"
Камароўская - дырэктар Лiтаратурна-мемарыяльнага музея
Зiнаiда Мiкалаеўна Якуба Коласа
Корбут - Мiнiстр фiнансаў
Мiкалай Пятровiч
Карэнда - начальнiк Дэпартамента сацыяльнай палiтыкi
Iван Арсеньевiч Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы (з яго
згоды)
Катляроў - старшыня Пастаяннай камiсii Палаты
Iгар Васiльевiч прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i
навукова-тэхнiчнаму прагрэсу
Мяснiковiч - Прэзiдэнт Нацыянальнай акадэмii навук
Мiхаiл Уладзiмiравiч Беларусi
Паўлаў - старшыня Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Якаўлевiч
Падгайны - Мiнiстр iнфармацыi
Мiхаiл Васiльевiч
Рыбакоў - Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай
Ягор Уладзiмiравiч тэлерадыёкампанii
Саламаха - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Аляксандр Пятровiч грамадска-палiтычнай iнфармацыi Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь
Сычоў - намеснiк Мiнiстра замежных спраў
Аляксандр Мiкалаевiч
Шымаў - Мiнiстр эканомiкi
Уладзiмiр Мiкалаевiч
<<< Главная
страница | < Назад
|