ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2001 г. № 1535
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi горада кiраўнiка спраў
Барысаўскага гарвыканкама Дронаву Таццяну Мiхайлаўну;
за дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi, устойлiвае
забеспячэнне спажыўцоў цеплавой i электрычнай энергiяй i ў сувязi з
50-годдзем з дня пуску ў эксплуатацыю Жодзiнскую
цеплаэлектрацэнтраль мiнскага рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства электраэнергетыкi "Мiнскэнерга";
за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у
забеспячэнне ўстойлiвай работы электрастанцыi i надзейнае
энергазабеспячэнне спажыўцоў дырэктара Жодзiнскай
цеплаэлектрацэнтралi мiнскага рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства электраэнергетыкi "Мiнскэнерга" Закрэўскага Аляксандра
Станiслававiча i старшага машынiста турбiннага цэха гэтай
цеплаэлектрацэнтралi Саковiча Мiхаiла Якаўлевiча.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI