ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 кастрычнiка 2001 г. № 1515
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ I СПОРТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму i
спорту, падпiсанае ў г.Мiнску 26 лiпеня 2001 г.
Вызначыць Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь
органам, якi будзе каардынаваць выкананне названага Пагаднення.
Мiнiстэрству замежных спраў паведамiць Таджыкскаму Боку аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI