ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 кастрычнiка 2001 г. № 1471
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАРЭЯ АБ
БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН ПА ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ I СЛУЖБОВЫХ
ПАШПАРТАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Карэя аб бязвiзавых паездках грамадзян па
дыпламатычных i службовых пашпартах.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку
Аляксандра Мiхайлавiча на вядзенне гэтых перагавораў.
Зацвердзiць праект дадзенага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў (прыкладаецца)* i дазволiць уносiць у яго змяненнi, якiя
не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI