ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 кастрычнiка 2001 г. № 1464
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА
ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам культуры, Мiнiстэрствам адукацыi i Мiнiстэрствам
юстыцыi, аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай
Iрландыi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры ад
25 лiпеня 1995 г. шляхам абмену нотамi (прыкладаюцца)*.
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па
выкананню дадзенай пастановы.
________________________________
* Не рассылаюцца.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|