ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 верасня 2001 г. № 1421
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
працоўны калектыў вытворчага рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства "Белэнергааўтаматыка" за дасягненне высокiх паказчыкаў
вытворчасцi, значны ўклад у развiццё Беларускай энергетычнай сiстэмы
i ў сувязi з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтага прадпрыемства;
работнiкаў вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Белэнергааўтаматыка" за шматгадовую плённую працу, дасягненне
высокiх паказчыкаў у правядзеннi рамонтных, мантажных i наладачных
работ на аб`ектах Беларускай энергетычнай сiстэмы:
Карпаева Уладзiмiра Iванавiча - дырэктара;
Суздзенкова Эдуарда Мiхайлавiча - электраслесара па рамонту i
абслугоўванню аўтаматыкi i сродкаў вымярэнняў электрастанцый;
Яноўскага Сцяпана Сцяпанавiча - старшага майстра.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН