ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 верасня 2001 г. № 1387
АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ СПРОШЧАНЫМ ПАРАДКУ МЫТНАГА
АФАРМЛЕННЯ ТРАНЗIТНЫХ ТАВАРАЎ, ЯКIЯ ПЕРАВОЗЯЦЦА ЧЫГУНАЧНЫМ
ТРАНСПАРТАМ У РАМКАХ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ БЕЛАРУСI I РАСII
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Беларускай чыгункi, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам замежных спраў i Дзяржаўным
камiтэтам пагранiчных войскаў, аб падпiсаннi Беларускай чыгункай,
Мiнiстэрствам шляхоў зносiн Расiйскай Федэрацыi, Дзяржаўным мытным
камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным мытным камiтэтам
Расiйскай Федэрацыi Пратакола аб спрошчаным парадку мытнага
афармлення транзiтных тавараў, якiя перавозяцца чыгуначным
транспартам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|