ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2001 г. № 1383
АБ УПАРАДКАВАННI ДЗЯРЖАЎНАГА ЎЛIКУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ
У мэтах упарадкавання дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных
каштоўнасцей народа Беларусi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
1. Мiнiстэрству культуры:
да 15 лiстапада 2001 г. распрацаваць i зацвердзiць парадак
вядзення i публiкацыi Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
да 1 снежня 2001 г. распрацаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым
парадку прапановы аб унясеннi змяненняў у пастанову Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 г. "Аб увядзеннi ў
дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г.,
№ 30, арт.505) у частцы вызначэння часовага ахоўнага статусу
помнiкаў гiсторыi i культуры, прынятых пад ахову дзяржавы да 1
студзеня 1993 г.
2. Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму да 1
студзеня 2002 г. адмянiць рашэннi аб зацвярджэннi спiсаў помнiкаў
гiсторыi i культуры мясцовага значэння.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад
1 кастрычнiка 1984 г. № 350 "Аб фактах грубых парушэнняў
заканадаўства аб ахове помнiкаў гiсторыi i культуры".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН