ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 верасня 2001 г. № 1367
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Бацько Валерыя Уладзiмiравiча, начальнiка ўпраўлення адукацыi
Смаргонскага райвыканкама Гродзенскай вобласцi, за значны асабiсты
ўклад у арганiзацыю i развiццё сiстэмы адукацыi раёна;
Гурыну Алену Мiхайлаўну, намеснiка дырэктара па
вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка
Гродзенскай вобласцi, за дасягнутыя поспехi ў навучаннi i выхаваннi
падрастаючага пакалення, высокае педагагiчнае майстэрства;
Кабуша Уладзiмiра Трафiмавiча, першага прарэктара Акадэмii
паслядыпломнай адукацыi, за шматгадовую плённую працу ў сiстэме
адукацыi, значны асабiсты ўклад у развiццё тэорыi i практыкi
выхавання падрастаючага пакалення;
Казубовiч Ларысу Аляксандраўну, настаўнiка бiялогii ўстановы
адукацыi "Лужаснянская школа-iнтэрнат для здольных i таленавiтых
дзяцей Вiцебскай вобласцi", за вялiкi асабiсты ўклад у справу
навучання i выхавання падрастаючага пакалення;
Сачанку Аляксандра Iванавiча, галоўнага рэдактара часопiса
"Пралеска", за шматгадовую плённую працу па прапагандзе навуковых i
педагагiчных iдэй навучання i выхавання дзяцей, распаўсюджванню
вопыту выхавання падрастаючага пакалення;
Севяранiна Вiталiя Сцяпанавiча, прафесара кафедры
водазабеспячэння, водаадвядзення i цеплазабеспячэння Брэсцкага
дзяржаўнага тэхнiчнага унiверсiтэта, за шматгадовую плённую
навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у развiццё
навукi i тэхнiкi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|