ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 жнiўня 2001 г. № 1256
АБ БЯЗВЫПЛАТНАЙ ПЕРАДАЧЫ АБ`ЕКТАЎ ВАЕННЫХ ГАРАДКОЎ
У КАМУНАЛЬНУЮ ЎЛАСНАСТЬ I ЎЛАСНАСТЬ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству абароны перадаць бязвыплатна аб`екты ваенных
гарадкоў у камунальную ўласнасць i ўласнасць юрыдычных асоб згодна з
дадаткам.
Мiнiстэрству абароны сумесна з Асiповiцкiм i Барысаўскiм
гарвыканкамамi, а таксама з Жыллёва-будаўнiчым кааператывам-212 i
Рэспублiканскiм грамадскiм аб`яднаннем iнвалiдаў вайны ў Афганiстане
ва ўстаноўленым парадку правесцi перадачу-прыёмку ўказаных
аб`ектаў.
Перадачу зямельных участкаў, занятых гэтымi аб`ектамi, правесцi
ва ўстаноўленым парадку.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
21.08.2001 № 1256
ПЕРАЛIК
аб`ектаў ваенных гарадкоў, якiя перадаюцца ў
камунальную ўласнасць i ўласнасць юрыдычных асоб
---------------------T---------------------T----------------------
Назва ваенных ¦Iнвентарны нумар ¦У якую ўласнасць
гарадкоў ¦аб`ектаў, якiя ¦перадаецца
¦перадаюцца ¦
---------------------+---------------------+-----------------------
Ваенны гарадок № 3, 174 у камунальную ўласнасць
г.Асiповiчы г.Асiповiчы
Ваенны гарадок № 16, 231 у камунальную ўласнасць
г.Барысаў г.Барысава
Ваенны гарадок № 61, 73 ва ўласнасць
г.Брэст Жыллёва-будаўнiчага
кааператыва-212
Ваенны гарадок № 69, 611, 612, 613 ва ўласнасць
г.Мiнск, Уручча Рэспублiканскага
грамадскага
аб`яднання iнвалiдаў
вайны ў Афганiстане
<<< Главная
страница | < Назад
|