ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 жнiўня 2001 г. № 1239
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.М.ВАЛОДЗЬКIНАЙ, К.П.КРУЧКА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокi прафесiяналiзм,
значны асабiсты ўклад у тэхнiчнае i гаспадарчае забеспячэнне
дзейнасцi Мiнскага гарвыканкама кiраўнiка спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта Валодзькiну Людмiлу Мiкалаеўну;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у
развiццё вытворчасцi i актыўную рацыяналiзатарскую дзейнасць
намеснiка галоўнага iнжынера Мiнскага завода халадзiльнiкаў
закрытага акцыянернага таварыства "Атлант" Кручка Канстанцiна
Пятровiча.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|