ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 жнiўня 2001 г. № 1199
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ЗАВЯРШЕННI
УНIФIКАЦЫI I СТВАРЭННI АДЗIНАЙ СIСТЭМЫ ТАРЫФНАГА
I НЕТАРЫФНАГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Расiйскай Федэрацыi аб завяршэннi унiфiкацыi i стварэннi
адзiнай сiстэмы тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання ў Саюзнай
дзяржаве, падпiсанае ў г.Маскве 29 студзеня 2001 г.
Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў адказным за выкананне
названага Пагаднення.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН