ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 жнiўня 2001 г. № 1135
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ВУЧОНЫХ ФIЗIКА-ТЭХНIЧНАГА
IНСТЫТУТА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь вучоных Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi:
Гардзiенку Анатоля Iларыёнавiча, намеснiка дырэктара па
навуковай рабоце, члена-карэспандэнта, доктара тэхнiчных навук,
прафесара, - за плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць, значны
асабiсты ўклад у развiццё тэорыi i тэхналогii хуткаснай апрацоўкi
металiчных матэрыялаў, металафiзiкi хуткапрацякаючых працэсаў,
падрыхтоўку навуковых кадраў;
Грышановiча Канстанцiна Васiльевiча, вучонага сакратара,
кандыдата тэхнiчных навук, - за актыўную навукова-арганiзацыйную
дзейнасць, значныя дасягненнi ў развiццi тэорыi i тэхналогii
iзатэрмiчнай апрацоўкi металiчных матэрыялаў;
Мiцкевiча Мiхаiла Канстанцiнавiча, галоўнага навуковага
супрацоўнiка лабараторыi электрафiзiкi, доктара тэхнiчных навук, -
за шматгадовую плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць у галiне
электрафiзiчных метадаў апрацоўкi матэрыялаў, значны асабiсты ўклад
у распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць тэхналогiй i абсталявання
для вырабу iнструмента;
Сцепаненку Аляксандра Васiльевiча, загадчыка аддзела
пластычнасцi, акадэмiка, доктара тэхнiчных навук, прафесара, - за
плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у
развiццё тэорыi i тэхналогii апрацоўкi металiчных матэрыялаў цiскам,
падрыхтоўку навуковых кадраў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|