ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 лiпеня 2001 г. № 1127/18
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ, НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ, ЦЭНТРАЛЬНЫМ БАНКАМ
РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ УРЭГУЛЯВАННI ДАЎГАВЫХ
АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ I ПАТРАБАВАННЯЎ ЗА 1992-1994 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляюць:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь,
Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя,
Цэнтральным банкам Рэспублiкi Арменiя аб урэгуляваннi даўгавых
абавязацельстваў i патрабаванняў за 1992-1994 гады, падпiсанае 26
мая 2001 г. у г.Ерэване.
Вызначыць Мiнiстэрства фiнансаў органам, якi каардынуе
выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Старшыня Праўлення
Рэспублiкi Беларусь Нацыянальнага банка
У.ЯРМОШЫН Рэспублiкi Беларусь
П.ПРАКАПОВIЧ
<<< Главная
страница | < Назад
|