ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiпеня 2001 г. № 1104
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, АКРЭДЫТАЦЫI I СЕРТЫФIКАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне
стандартызацыi, акрэдытацыi i сертыфiкацыi, падпiсанае ў г.Кiшынёве
22 лютага 2001 г.
Прыняць да ведама, што каардынацыя работ, прадугледжаная
артыкулам 6 дадзенага Пагаднення, ускладаецца ў Рэспублiцы Беларусь
на Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|