ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiпеня 2001 г. № 1093
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З
АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ, НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ
НАРКАТЫЧНЫХ СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I
ПРЭКУРСОРАЎ, ТЭРАРЫЗМАМ I IНШЫМI ВIДАМI ЗЛАЧЫНСТВАЎ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве ў барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, незаконным
абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў,
тэрарызмам i iншымi вiдамi злачынстваў (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Miнiстpa ўнутраных спраў Навумава Уладзiмiра
Уладзiмiравiча на вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь дадзеных
перагавораў.
Зацвердзiць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў i дазволiць уносiць у яго пры неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|