ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 лiпеня 2001 г. № 1078
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ АХОВЕ ПРАВОЎ IНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб ахове правоў iнтэлектуальнай
уласнасцi, падпiсанае ў г.Пекiне 23 красавiка 2001 г.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Звярнуць увагу Мiнiстэрства юстыцыi на неабходнасць у далейшым
пры заключэннi аналагiчных дагавораў прадугледжваць судовы цi
арбiтражны парадак разгляду спрэчак, звязаных з абаронай правоў
iнтэлектуальнай уласнасцi пры рэалiзацыi падобных дагавораў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН