ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 лiпеня 2001 г. № 1089
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ
КАТАР АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I
ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У
ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на правядзенне перагавораў
па праекту названага Пагаднення i на фармiраванне дэлегацыi.
Зацвердзiць праект указанага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН