ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2001 г. № 43
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА
ФОРМЕ 4-сн (ЗАПАСЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ЗАПАСАХ ПАЛIВА"
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi па форме 4-сн (запасы) "Справаздача аб запасах
палiва" месячнай перыядычнасцi i указаннi аб парадку складання
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб запасах палiва
(форма 4-сн (запасы).
2. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх
адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы i аналiзу ад 7 кастрычнiка 1992 г.
№ 80 "Аб зацвярджэннi iнструкцый па складанню дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi па статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
9, 8/790).
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб запасах палiва ¦
¦ на "___" ____________ 200 __ г. ¦
¦ (месяц) ¦
L-----------------------------------------------------------------
Форма 4-сн (запасы)
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 28.06.2001 № 43
¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
¦_______________________________________¦ Месячная
¦(галоўнае ўпраўленне (упраўленне), ¦-------------------------¬
¦_______________________________________¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
¦ трэст, аб`яднанне, канцэрн) ¦¦асобы, iх адасобленыя ¦
¦Орган кiравання _______________________¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦уласнасцi 1-га чысла ¦
¦_______________________________________¦¦пасля справаздачнага ¦
¦ камiтэт, iншы орган кiравання, ¦¦перыяду: ¦
¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай ¦
¦ грамадскае аб`яднанне) ¦¦статыстыкi па ўказанню ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦абласнога, Мiнскага ¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦гарадскога ўпраўленняў ¦
¦_______________________________________¦¦статыстыкi; ¦
L----------------------------------------¦сваёй вышэйстаячай ¦
¦арганiзацыi. ¦
L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб`яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0613004¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
(тон, код па ОКЕИ - 168)
-----T----------------------T----------T-----------------T----------
Нумар¦ ¦ ¦Фактычныя запасы ¦Фактычны
радка¦ ¦ ¦на 1 ________ ¦расход
¦ Вiд палiва ¦Код па ОКП+---------T-------+за справа-
¦ ¦ ¦справа- ¦папя- ¦здачны
¦ ¦ ¦здачнага ¦рэдняга¦месяц
¦ ¦ ¦года ¦года ¦
-----+----------------------+----------+---------+-------+----------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3
-----+----------------------+----------+---------+-------+----------
1160 Вугаль i прадукты 0320000000
перапрацоўкi вугалю
1050 Топачны мазут 0252110000
--------------------------------------------------------------------
___________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
___________________________
(дата)
___________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
28.06.2001 № 43
Указаннi аб парадку складання дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi аб запасах палiва (форма 4-сн (запасы)
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 4-сн
(запасы) "Справаздача аб запасах палiва" (далей - справаздача)
прадстаўляюць юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх
форм уласнасцi 1-га чысла кожнага месяца (па стану на 0 гадзiн) да
12 гадзiн:
органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага
гарадскога упраўленняў статыстыкi;
сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
2. Справаздачы па адасобленым падраздзяленням (фiлiялам), якiя
не знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляюцца юрыдычнай
асобай альбо самiмi адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з
парадкам, якi ўстаноўлены юрыдычнай асобай, статыстычнаму органу па
месцы знаходжання адасобленага падраздзялення (фiлiяла).
3. Пры прыёмцы або перадачы на баланс юрыдычнай асобы
палiваспажывецкiх аб`ектаў на працягу справаздачнага месяца
справаздача за гэты месяц прадстаўляецца ў новай структуры юрыдычнай
асобы. Даныя за адпаведны месяц папярэдняга года прыводзяцца таксама
ў прымяненнi да новай структуры юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з
данымi першаснага ўлiку, якiя перадаюцца пры прыёмцы (перадачы) на
баланс аб`екта.
4. Справаздачу складаюць на падставе даных бухгалтарскага ўлiку
або на падставе вывераных бухгалтэрыяй даных складскога ўлiку.
Усе даныя ў справаздачы прыводзяцца ў тонах у цэлых лiчбах.
5. У графах 1, 2 "Фактычныя запасы" паказваюцца эксплуатацыйныя
запасы палiва, якiя знаходзяцца па стану на 0 гадзiн 1-га чысла
кожнага месяца на ўсiх агульназаводскiх, прамежкавых, цэхавых i
iншых складах прадпрыемства, уключаючы склады падсобных
прадпрыемстваў, камунальных i культурна-бытавых прадпрыемстваў,
жыллёва-камунальных аддзелаў, i прызначаны для вытворчых,
камунальна-бытавых патрэб прадпрыемства, на водпуск рабочым i
служачым, а таксама палiва, якое засталося не выкарыстаным на канец
месяца ў бункерах, ёмiстасцях, мернiках, кладоўках, на будаўнiчых
пляцоўках, ля катлоў, вытворчых агрэгатаў i гэтак далей.
Аддзелы палiва абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых
камiтэтаў паказваюць запасы вугалю, прызначаныя для продажу
насельнiцтву i прадпрыемствам.
Калi прадпрыемства выкарыстоўвае ў якасцi асноўнага вiду
палiва, якое не ўлiчваецца ў справаздачы, а ў якасцi рэзервовага
палiва мае вугаль цi топкавы мазут, тады гэта рэзервовае палiва ў
справаздачы паказваецца абавязкова, прычым неабходна ўказаць, што
яно рэзервовае.
Не ўключаецца ў запасы (графы 1 i 2) палiва, якое знаходзiцца
на адказным захаваннi (дзяржрэзерв), запасы палiва на транспартных
судах, на паравозах, якiя знаходзяцца на дату складання справаздачы
ў рэйсах, а таксама палiва, прыбыўшае на дату складання справаздачы
на канцавую чыгуначную станцыю i якое знаходзiцца ў вагонах цi
цыстэрнах, якiя належаць Беларускай чыгунцы, дакументы на якое
атрыманы i рахунак аплачаны прадпрыемствам, але палiва яшчэ не
апрыходавана бухгалтэрыяй.
Прадпрыемствы - спажыўцы палiва, якiя з`яўляюцца адначасова
вытворцамi палiва, прыводзяць у графах 1 i 2 толькi спажывецкiя
астаткi палiва, гэта значыць прызначаныя для ўласных тэхналагiчных,
энергетычных i камунальна-бытавых патрэб прадпрыемстваў. Таварныя ж
астаткi палiва, якiя падлягаюць непасрэднай рэалiзацыi спажыўцам як
таварная прадукцыя, у графах 1 i 2 не паказваюцца.
6. У графе 3 "Фактычны расход за справаздачны месяц"
паказваецца фактычны расход вугалю (топачнага мазуту) за мiнуўшы
месяц справаздачнага года, выкарыстанага ў якасцi палiва ў
вытворчай, эксплуатацыйнай, будаўнiчай, сельскагаспадарчай
дзейнасцi, на транспартныя патрэбы i iншыя вiды дзейнасцi.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прыведзена ў дадзеных указаннях,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.
<<< Главная
страница | < Назад
|