ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2001 г. № 961
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА УНIТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА
"558-Ы АВIЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД" ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СIЛ
УЗБРОЕНЫХ СIЛ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За высокiя паказчыкi па рамонту авiяцыйнай тэхнiкi i ўзбраення,
асваенне выпуску прадукцыi народнага спажывання, дасягнутыя поспехi
ва ўмацаваннi воiнскай i працоўнай дысцыплiны ўзнагародзiць
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства "558-ы авiяцыйны рамонтны
завод" Ваенна-паветраных сiл Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ