ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2001 г. № 958
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Гайдука Аляксандра Iванавiча, дырэктара Мiнскага дзяржаўнага
тэхналагiчнага каледжа, - за шматгадовую плённую працу па
падрыхтоўцы квалiфiкаваных спецыялiстаў у галiне бытавога
абслугоўвання i лёгкай прамысловасцi рэспублiкi;
Гаршкову Вольгу Усеваладаўну, дырэктара Мышкавiцкай сярэдняй
школы Kipaўcкaгa раёна Магiлёўскай вобласцi, - за шматгадовую
плённую працу па навучанню i выхаванню падрастаючага пакалення,
стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развiцця асобы вучня;
Слуку Алега Георгiевiча, намеснiка Мiнiстра адукацыi, - за
шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць i значны ўклад у
развiццё вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
Станкевiч Тамару Канстанцiнаўну, намеснiка дырэктара па
вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 32 г.Магiлёва, - за асабiсты ўклад
у рэфармаванне агульнаадукацыйнай школы, творчы падыход да вырашэння
пытанняў навучання i выхавання малодшых школьнiкаў;
Шафранскага Валерыя Ягоравiча, дырэктара Магiлёўскага
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча № 33 машынабудавання, - за
вялiкi асабiсты ўклад у развiццё сiстэмы прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi, шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы квалiфiкаваных
рабочых кадраў для народнай гаспадаркi рэспублiкi.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|