ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 чэрвеня 2001 г. № 927
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.К.АДАШКЕВIЧА, А.У.СIВАКА,
С.А.СУШКО I Т.С.ЯШЧУК ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання
ўзнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў:
Адашкевiча Уладзiмiра Канстанцiнавiча, першага намеснiка
Мiнiстра эканомiкi - старшыню Камiтэта цэн пры Мiнiстэрстве
эканомiкi, - за асабiсты ўклад ва ўдасканаленне дзеючай сiстэмы
цэнаўтварэння ў рэспублiцы;
Сiвака Аляксандра Уладзiмiравiча, старшыню камiтэта
палiўна-энергетычнага комплексу i хiмiчнай прамысловасцi
Мiнiстэрства эканомiкi, - за acaбicты ўклад у распрацоўку i
ажыццяўленне праграм эканамiчнага развiцця палiўна-энергетычнага i
нафтахiмiчнага комплексаў краiны;
Сушко Сяргея Аляксандравiча, намеснiка старшынi - начальнiка
аддзела iнвестыцыйнай палiтыкi Камiтэта па iнвестыцыях пры
Мiнiстэрстве эканомiкi, - за acaбicты ўклад у распрацоўку i
ажыццяўленне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне iнвестыцый;
Яшчук Таццяну Сямёнаўну, начальнiка ўпраўлення палiтыкi
эканамiчных рэформ i фармiравання канкурэнтнага асяроддзя
Мiнiстэрства эканомiкi, - за асабiсты ўклад у распрацоўку i
ажыццяўленне праграм эканамiчнага развiцця i рыначных рэформ у
рэспублiцы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|