ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2001 г. № 878
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI УЗБЕКIСТАН
АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Узбекiстан аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве ў
якасцi асновы для вядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы
i тэхналогiях Нядзiльку Уладзiмiра Iосiфавiча на правядзенне
перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у
яго пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага значэння.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|