ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 чэрвеня 2001 г. № 862
АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА ЎДАСКАНАЛЕННЮ СIСТЭМЫ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАГА КIРАВАННЯ Ў СФЕРЫ АХОВЫ I РЭСТАЎРАЦЫI
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 30 октября 2001 г. N 1558
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 103, 5/9282)
У адпаведнасцi з пунктам 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
ад 11 студзеня 1997 г. № 30 "Аб сiстэме рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Рэарганiзаваць Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў
пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэт па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь шляхам ix злiцця з утварэннем Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь.
2. Устанавiць, што Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь з`яўляецца
поўным правапераемнiкам рэарганiзаваных дзяржаўных органаў, указаных
у пункце 1 дадзенай пастановы.
3. Перадаць маёмасць, архiўныя i iншыя дакументы
рэарганiзаваных Камiтэта па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь Камiтэту па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь.
5. Устанавiць штатную колькасць работнiкаў Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь 27 адзiнак.
Дадзеная колькасць устанаўлiваецца без улiку персаналу па
абслугоўванню i ахове будынкаў.
6. Устанавiць, што фiнансавае абслугоўванне Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь забяспечваецца цэнтральным апаратам Мiнiстэрства культуры.
7. Мiнiстэрству культуры:
7.1. у двухмесячны тэрмiн прыняць неабходныя меры па
прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з дадзенай пастановай;
7.2. у месячны тэрмiн стварыць адпаведную камiсiю i ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку здзейснiць мерапрыемствы па
рэарганiзацыi дзяржаўных органаў у адпаведнасцi з дадзенай
пастановай, у тым лiку забяспечыць перадачу-прыёмку грашовых
сродкаў, iншай маёмасцi, архiўных i другiх дакументаў указаных
дзяржаўных органаў;
7.3. да 1 студзеня 2002 г. унесцi ва ўстаноўленым парадку ў
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па ўдасканаленню
дзейнасцi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
8. Унесцi ў пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад
10 чэрвеня 1997 г. № 673 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь i камiтэтаў пры гэтым Мiнiстэрстве" (Збор дэкрэтаў, указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 19,
арт.660) наступныя змяненнi:
8.1. прызнаць страцiўшымi сiлу пункты 1 (у частцы зацвярджэння
палажэнняў аб Камiтэце па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь) i 3;
8.2. пункт 11 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага ўказанай пастановай, выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"11. Пры Мiнкультуры i пад яго непасрэдным кiраўнiцтвам
дзейнiчае Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi
ажыццяўляе спецыяльныя кантралюючыя, рэгулюючыя i iншыя функцыi ў
галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны.
Палажэнне аб гэтым Камiтэце зацвярджае Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь".
9. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пункт 3 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16
кастрычнiка 1998 г. № 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада
Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 29, арт.758);
пункт 3 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21
красавiка 2000 г. № 557 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку
перамяшчэння культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу Рэспублiкi
Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада
Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 12, арт.322; Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 43, 5/3060).
10. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага
апублiкавання.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
08.06.2001 № 862
ПАЛАЖЭННЕ
аб Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Камiтэт)
з`яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi
дзейнiчае пад непасрэдным кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляе спецыяльныя выканаўчыя,
кантралюючыя, рэгулюючыя i iншыя функцыi ў галiне ўлiку, аховы,
забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання,
вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Камiтэт у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi, дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем.
3. Камiтэт ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з
мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi,
арганiзацыямi.
4. Галоўнымi задачамi Камiтэта з`яўляюцца:
4.1. кантроль за безумоўным выкананнем патрабаванняў
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi комплексу
мерапрыемстваў, скiраваных на захаванне гiсторыка-культурнай
спадчыны;
4.2. удзел у вызначэннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны;
4.3. забеспячэнне навуковага падыходу пры правядзеннi комплексу
мерапрыемстваў, накiраваных на зберажэнне аб`ектаў
гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.4. удзел у стварэннi спрыяльных умоў для папулярызацыi i
вывучэння гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, а таксама
па належнаму ўтрыманню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
4.5. ажыццяўленне дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, рэгламентацыя i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi
юрыдычных асоб i грамадзян, якая звязана з правядзеннем практычных
мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
4.6. выдача сертыфiкатаў спецыялiстам, якiя дапускаюцца да
правядзення работ з каштоўнасцямi, вызначаных заканадаўствам аб
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.7. рэгламентацыя i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi
юрыдычных асоб i грамадзян, якая датычыцца выяўлення, улiку,
вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўлення ў адносiнах
да iх рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў;
4.8. удзел у вызначэннi аптымальнай iнвестыцыйнай палiтыкi ў
справе зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны, садзейнiчанне ў
развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi арганiзацый сферы захавання
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
4.9. садзейнiчанне правядзенню мерапрыемстваў у галiне
мiжнароднага супрацоўнiцтва па ўлiку, ахове i рэстаўрацыi аб`ектаў
гiсторыка-культурнай спадчыны, належнаму iх утрыманню, выкарыстанню,
а таксама вяртанню ў Рэспублiку Беларусь каштоўнасцей беларускага
народа, якiя апынулiся за межамi краiны, перамяшчэнню культурных
каштоўнасцей праз мытную мяжу Беларусi;
4.10. выдача дазволаў на часовы вываз за межы Беларусi
матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на
вываз за межы Беларусi прадметаў, якiя маюць прыкметы адпаведнасцi
крытэрыям надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей,
iншых прадметаў з мастацкiмi якасцямi;
4.11. наладжванне сувязей з адпаведнымi органамi iншых краiн па
пытаннях арганiзацыi захаваўчых мерапрыемстваў на аб`ектах
гiсторыка-культурнай спадчыны, удзел у падрыхтоўцы i рэалiзацыi
мiжнародных праграм, скiраваных на зберажэнне гiсторыка-культурнай
спадчыны;
4.12. кантроль за забеспячэннем выканання метадычных
патрабаванняў пры правядзеннi рэстаўрацыйных работ i мэтавым
выкарыстаннем бюджэтных асiгнаванняў пры ажыццяўленнi аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.13. садзейнiчанне ў развiццi сеткi рэстаўрацыйных
арганiзацый, умацаванню iх дзеяздольнасцi, наладжванне
супрацоўнiцтва з iншымi юрыдычнымi асобамi, незалежна ад формы
ўласнасцi, i грамадзянамi ў справе правядзення практычных
мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.14. садзейнiчанне ў падборы якаснага кадравага складу
спецыялiстаў, якiя ў адпаведнасцi з iх прафесiйнай падрыхтоўкай
дапускаюцца да выканання работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях,
стварэнне ўмоў павышэння прафесiйнага ўзроўню спецыялiстаў у галiне
ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў,
выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.
5. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
5.1. забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi
Беларусь у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
5.2. распрацоўвае праекты комплексных праграм па дзейнасцi ў
сферы зберажэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей, развiццю i
ўмацаванню сiстэмы аховы спадчыны, забяспечвае рэалiзацыю гэтых
праграм пасля iх зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку;
5.3. арганiзуе разгляд i праводзiць узгадненне
навукова-праектнай дакументацыi, якая датычыцца матэрыяльных
каштоўнасцей i зон iх аховы, забяспечвае правядзенне ва ўстаноўленым
парадку экспертызы праектаў рэстаўрацыi, кансервацыi i практычнага
выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
5.4. забяспечвае аператыўны разгляд матэрыяльных аб`ектаў i
нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасцi, вылучаных у
адпаведнасцi з заканадаўствам для надання iм статусу
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, надае найбольш адметным вынiкам i
сведчанням гiстарычнага i духоўнага развiцця народа Беларусi статус
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
5.5. забяспечвае складанне Дзяржаўнага спiса
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
5.6. устанаўлiвае формы ўлiковых, ахоўных i
рэгламентацыйна-дазваляльных дакументаў на гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi, арганiзуе падрыхтоўку ахоўных абавязацельстваў на
кожную з матэрыяльных каштоўнасцей i забяспечвае iх падпiсанне
ўласнiкамi каштоўнасцей, выдае рэгламентацыйна-дазваляльныя
дакументы на выкананне работ на матэрыяльных аб`ектах спадчыны, а
таксама сертыфiкаты на права правядзення работ спецыялiстаў на
каштоўнасцях;
5.7. забяспечвае дзейнасць банка звестак аб
гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;
5.8. аналiзуе, сiстэматызуе i распаўсюджвае вопыт эфектыўнай
дзейнасцi юрыдычных асоб i грамадзян па ўлiку, ахове, даследаванню,
кансервацыi, рэстаўрацыi, рэгенерацыi, рэканструкцыi, аднаўленню,
практычнаму выкарыстанню, дапаўненню, раскрыццю, вяртанню
каштоўнасцей;
5.9. садзейнiчае арганiзацыi работы па павышэнню квалiфiкацыi i
атэстацыi спецыялiстаў рэдкiх спецыфiчных рэстаўрацыйных
спецыяльнасцей;
5.10. прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у мiжнародным
супрацоўнiцтве па вывучэнню, улiку, ахове, рэстаўрацыi i
выкарыстанню аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама пры
наладжваннi кантактаў па пытаннях вяртання ў Беларусь каштоўнасцей
яе народа, што апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
5.11. уносiць прапановы аб прызначэннi прадстаўнiкоў Рэспублiкi
Беларусь у сумесныя з iншымi краiнамi камiсii па агульных пытаннях,
звязаных са зберажэннем гiсторыка-культурнай спадчыны, вяртаннем
гiсторыка-культурных каштоўнасцей народа Беларусi, якiя апынулiся за
межамi краiны, сумесна з адпаведнымi службамi за мяжой ажыццяўляе ва
ўстаноўленым парадку нагляд за работай названых камiсiй, каардынуе i
кантралюе дзейнасць у iх складзе прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь;
5.12. афармляе звароты ў дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь,
адпаведныя ўстановы замежных краiн i мiжнародныя арганiзацыi па
фактах парушэння заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны, знiкнення або крадзяжу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
5.13. выдае дазволы на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
аб`ектаў i прадметаў, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь або
прадстаўленых Камiтэту на разгляд для надання iм статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублiкi Беларусь, кантралюе
выкананне ўмоў iх часовага вывазу, забяспечвае работу
мастацтвазнаўцаў-экспертаў па перамяшчэнню культурных каштоўнасцей
праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь;
5.14. удзельнiчае ў вызначэннi пералiку культурных
каштоўнасцей, вываз якiх за межы Рэспублiкi Беларусь абмежаваны;
5.15. рыхтуе i ўносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб
удасканаленнi заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i
дзейнасцi, якая звязана з яе зберажэннем або мае адносiны да
аб`ектаў спадчыны;
5.16. выдае юрыдычным асобам i грамадзянам неабходныя для
прадстаўлення ў iншыя iнстанцыi даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў
рабоце па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;
5.17. прымае ўдзел у дзейнасцi па эканамiчнаму забеспячэнню
мерапрыемстваў у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
5.18. размяркоўвае цэнтралiзаваныя капiтальныя ўкладаннi,
сродкi капiтальнага рамонту i ў якасцi кантрольных паказчыкаў
даводзiць iх аб`ёмы адпаведным структурным падраздзяленням
аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў, якiя дзейнiчаюць у галiне ўлiку, аховы,
забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання,
вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
5.19. забяспечвае мэтавае i найбольш рацыянальнае выкарыстанне
бюджэтных асiгнаванняў пры ажыццяўленнi мерапрыемстваў у галiне
ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў,
выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
5.20. праводзiць праверку стану каштоўнасцей незалежна ад таго,
у чыёй уласнасцi або карыстаннi яны знаходзяцца;
5.21. ажыццяўляе каардынацыю i кiруе дзейнасцю iнспектараў па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў;
5.22. прадстаўляе ў статыстычныя органы справаздачныя даныя;
5.23. садзейнiчае рабоце Фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
па падтрымцы культуры i мастацтва ў рэалiзацыi праграм аховы,
зберажэння, аднаўлення i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны
народа Беларусi;
5.24. у адпаведнасцi з зацверджанымi праграмамi i нарматыўнымi
дакументамi аказвае матэрыяльную дапамогу ўласнiкам
гiсторыка-культурных каштоўнасцей у распрацоўцы навукова-праектнай
дакументацыi, правядзеннi ахоўных, кансервацыйных i рэстаўрацыйных
мерапрыемстваў, забяспечвае мэтавае выкарыстанне сродкаў, якiя
выдзяляюцца на ажыццяўленне гэтых вiдаў дзейнасцi;
5.25. стварае навукова-даследчыя i спецыялiзаваныя
навукова-рэстаўрацыйныя арганiзацыi, забяспечвае належныя ўмовы iх
дзейнасцi;
5.26. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
6. Камiтэт мае права:
6.1. у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляць кантроль за
дзейнасцю мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, юрыдычных асоб
i грамадзян, каардынаваць гэту дзейнасць, запытваць у iх дакументы,
матэрыялы i iнфармацыю, неабходную для вырашэння задач, ускладзеных
на Камiтэт у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i дадзеным
Палажэннем;
6.2. у межах сваёй кампетэнцыi даваць прамыя ўказаннi i
даручэннi iнспектарам па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя
дзейнiчаюць у структуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,
кантраляваць ход iх выканання, прымаць удзел у вызначэннi мер па
заахвочванню названых службовых асоб i накладанню на iх спагнанняў;
6.3. самастойна вырашаць у дзяржаўных планава-эканамiчных i
фiнансавых органах пытаннi па абгрунтаванню i атрыманню дзяржаўных
iнвестыцый на правядзенне мерапрыемстваў па ўлiку, ахове,
забеспячэнню рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстанню,
вяртанню аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
6.4. кантраляваць выкарыстанне выдзеленых з бюджэту сродкаў на
выкананне работ i правядзенне мерапрыемстваў, скiраваных на ўлiк,
ахову, забеспячэнне рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў,
выкарыстанне, вяртанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
6.5. выдаваць iнфармацыйныя матэрыялы, навукова-метадычную i
спецыяльную лiтаратуру, распрацоўваць i ўносiць ва ўстаноўленым
парадку праекты нарматыўных прававых актаў, якiя рэгламентуюць
дзейнасць у галiне ўлiку, аховы, забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
6.6. арганiзоўваць распрацоўку, ва ўстаноўленым парадку
ўзгадненне i зацвярджэнне каштарысных нормаў i расцэнак на выкананне
навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ;
6.7. па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў устанаўлiваць
памеры абавязковых плацяжоў, якiя павiнны пералiчвацца на
пазабюджэтны рахунак Камiтэта за выдачу рэгламентацыйна-дазваляльных
дакументаў, што маюць дачыненне да гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, сертыфiкатаў на права правядзення работ на
каштоўнасцях, iнфармацыi банка звестак аб гiсторыка-культурнай
спадчыне Рэспублiкi Беларусь, а таксама вызначаць расходы, звязаныя
з разглядам праектна-каштарыснай дакументацыi па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны;
6.8. ствараць для выканання работ, звязаных з вырашэннем
галоўных задач Камiтэта, арганiзацыi, часовыя навукова-метадычныя,
творчыя i iншыя калектывы, прыцягваць да работы адпаведных
спецыялiстаў, выкарыстоўваць для гэтага, а таксама для развiцця
матэрыяльнай базы Камiтэта, падпарадкаваных яму арганiзацый,
ажыццяўлення замежных кантактаў сродкi, якiя паступаюць на рахунак
Фонда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i
мастацтва на вырашэнне комплексу пытанняў, звязаных з аховай
гiсторыка-культурнай спадчыны, i таксама асiгнаваннi, якiя
назапашваюцца на пазабюджэтным рахунку Камiтэта;
6.9. мець свайго прадстаўнiка ў складзе Камiсii Рэспублiкi
Беларусь па справах ЮНЕСКА.
7. Нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам
культуры.
8. Камiтэт узначальвае старшыня, якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшыня Камiтэта з`яўляецца членам калегii Мiнiстэрства культуры.
Старшыня мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i
вызваляюцца ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры.
9. Старшыня Камiтэта:
9.1. падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
9.2. праводзiць у жыццё рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры
загадамi па Камiтэту ў частцы, якая датычыцца Камiтэта;
9.3. нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на
Камiтэт функцый i задач, кiруе яго дзейнасцю;
9.4. размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi, устанаўлiвае
ступень адказнасцi намеснiкаў i кiраўнiкоў структурных
падраздзяленняў цэнтральнага апарату Камiтэта за кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;
9.5. па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры зацвярджае
структуру i штатны расклад Камiтэта ў межах, вызначаных ва
ўстаноўленым парадку, колькасць работнiкаў i суму расходаў на яго
ўтрыманне;
9.6. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы, прымае на работу, у
тым лiку на кантрактнай аснове i звальняе з работы работнiкаў
цэнтральнага апарату Камiтэта i кiраўнiкоў падпарадкаваных яму
арганiзацый;
9.7. у межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзоўвае i правярае iх выкананне.
10. Пры Камiтэце ствараюцца:
Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - Рада);
Беларуская рэспублiканская мiжведамасная камiсiя па рэстытуцыi
культурных каштоўнасцей (далей - Мiжведамасная камiсiя).
Рада i Мiжведамасная камiсiя ўтвараюцца ў складзе прадстаўнiкоў
зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, арганiзацый, спецыялiстаў у галiне
даследаванняў, аховы, рэстаўрацыi i кансервацыi гiсторыка-культурных
каштоўнасцей.
Колькасны i персанальны склад Рады i Мiжведамаснай камiсii, iх
статуты зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
11. Цэнтральны апарат Камiтэта ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
12. Камiтэт з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
<<< Главная
страница | < Назад
|