ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2001 г. № 844
АБ УЗНАГАРОДЖАННI МАР`IНАГОРСКАГА ОРДЭНА "ЗНАК
ПАШАНЫ" АГРАРНА-ТЭХНIЧНАГА КАЛЕДЖА IМЯ У.Е.ЛАБАНКА,
В.С.АХЛЕСЦIНА, Т.М.ГАРЭЛАВАЙ, I.М.МАЗАЛЯКI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за дасягнутыя пocпexi ў падрыхтоўцы спецыялiстаў для сельскай
гаспадаркi Мар`iнагорскi ордэна "Знак Пашаны" аграрна-тэхнiчны
каледж iмя У.Е.Лабанка;
за шматгадовую, добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi Гомельскай вобласцi
намеснiка старшынi Гомельскага аблвыканкома Ахлесцiна Валерыя
Сямёнавiча;
за шматгадовую плённую працу, значныя асабiстыя заслугi ў ахове
здароўя насельнiцтва намеснiка начальнiка ўпраўлення аховы здароўя
Гродзенскага аблвыканкома Гарэлаву Таццяну Мiкалаеўну;
за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у развiццё
будаўнiчай галiны рэспублiкi i ў сувязi з 70-годдзем з дня
нараджэння былога Мiнiстра будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных
дарог БССР Мазаляку Iвана Мiхайлавiча.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|