ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      4 чэрвеня 2001 г. № 833

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ I ПАРАДКУ
ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ
АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПРАФЕСIЙНЫМ ТВОРЧЫМ
КАЛЕКТЫВАМ ГЭТЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ 
          __________________________________________________________
         Название - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 16 июля 2002 г. № 956

         АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ I ПАРАДКУ
         ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ
         АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         __________________________________________________________


        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16
         июля 2002 г.  № 956  (Национальный  реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 83, 5/10814) 


     У мэтах   вызначэння   ўмоў   i   парадку   прысваення  статусу
"нацыянальны"   тэатральна-вiдовiшчным    арганiзацыям    Рэспублiкi
Беларусь  i  прафесiйным  творчым калектывам гэтых арганiзацый Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць прыкладзенае   Палажэнне   аб   умовах   i  парадку
прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям
Рэспублiкi   Беларусь   i   прафесiйным   творчым  калектывам  гэтых
арганiзацый. 
          __________________________________________________________
         Постановление - с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Совета  Министров Республики Беларусь от 16 июля 2002 г.  №
         956

            У мэтах вызначэння ўмоў  i  парадку  прысваення  статусу
         "нацыянальны"      тэатральна-вiдовiшчным      арганiзацыям
         Рэспублiкi Беларусь  Савет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь
         пастанаўляе:
            Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах  i  парадку
         прысваення   статусу  "нацыянальны"  тэатральна-вiдовiшчным
         арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь.
         __________________________________________________________

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН


                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Miнiстpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          04.06.2001 № 833
                                          (у рэдакцыi пастановы
                                          Савета Miнicтpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          16.07.2002 № 956)

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Дадзенае  Палажэнне  вызначае  ўмовы  i  парадак  прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     2. Статус    "нацыянальны"    надаецца   тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  у  галiне  тэатральнага,  харэаграфiчнага,   музычнага
мастацтва  i  прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя
маюць  склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага ўзроўню майстэрства,
з`яўляюцца   нацыянальным  здабыткам  краiны,  за  высокiя   творчыя
паказчыкi,    выканальнiцкае    майстэрства,  эфектыўную  працу   па
культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
     Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.

          Глава 2. Умовы прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     3. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  i  прафесiйным  творчым  калектывам гэтых арганiзацый,
якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
     4. Тэатральна-вiдовiшчныя  арганiзацыi  i  прафесiйныя  творчыя
калектывы    гэтых    арганiзацый    павiнны   праводзiць   актыўную
гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе межамi.
     5. У    складзе    акцёрскiх    труп,  выканаўчых   калектываў,
рэжысёрска-пастановачных  груп  тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i
прафесiйных  творчых  калектываў  гэтых  арганiзацый павiнна быць не
менш  за  10 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды, званнi лаўрэатаў
дзяржаўных прэмiй.
     6. Творчая    праца    тэатральна-вiдовiшчных   арганiзацый   i
прафесiйных  творчых калектываў гэтых арганiзацый абавязкова павiнна
быць адзначана поспехамi на рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях,
аглядах, конкурсах, мець станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i
аб`яднанняў, прыхiльнiкаў мастацтва.
     7. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi,
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     8. Калектыву  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi i прафесiйным
творчым  калектывам  гэтых  арганiзацый  са  статусам  "нацыянальны"
ўстанаўлiваецца  павышаная  аплата  працы  ў парадку, прадугледжаным
умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай
абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.

         Глава 3. Парадак прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     9. Рашэнне      аб     прысваеннi     статусу     "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам
гэтых арганiзацый прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
     10. Статус    "нацыянальны"    прысвойваецца   па   хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
     рашэнне       сходу    прафесiйнага    творчага       калектыву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi;
     творчая  характарыстыка  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
     11. Пры  прысваеннi  статусу  "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi  ў  афiцыйную  назву  тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi. 
          __________________________________________________________
         Положение -   в  редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 16 июля 2002 г. № 956

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          04.06.200I № 833

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь

                         Агульныя палажэннi

     1. Дадзенае  Палажэнне  вызначае  ўмовы  i  парадак  прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь.
     2. Статус    "нацыянальны"    надаецца   тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  у  галiне  тэатральнага,  харэаграфiчнага,   музычнага
мастацтва,  якiя  маюць  склад  артыстаў  i  выканаўцаў найвышэйшага
ўзроўню  майстэрства,  з`яўляюцца  нацыянальным здабыткам краiны, за
высокiя  творчыя  паказчыкi,  выканальнiцкае майстэрства, эфектыўную
працу па культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
     Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.

   Умовы прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным
                  арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь

     3. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
     4. Тэатральна-вiдовiшчная    арганiзацыя   павiнна   праводзiць
актыўную  гастрольна-канцэртную  дзейнасць  як у краiне, так i за яе
межамi.
     5. У    складзе    акцёрскiх    труп,  выканаўчых   калектываў,
рэжысёрска-пастановачных  груп  тэатральна-вiдовiшчных   арганiзацый
павiнна  быць  не  менш за I0 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды,
званнi лаўрэатаў дзяржаўных прэмiй.
     6. Творчая праца абавязкова павiнна быць адзначана поспехамi на
рэспублiканскiх,  мiжнародных  фестывалях,  аглядах, конкурсах, мець
станоўчыя    водгукi    крытыкi,   творчых  саюзаў  i   аб`яднанняў,
прыхiльнiкаў мастацтва.
     7. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi.
     8. Калектыву  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi  са  статусам
"нацыянальны"  ўстанаўлiваецца  павышаная  аплата  працы  ў парадку,
прадугледжаным  умовамi  аплаты  працы,  зацверджанымi Мiнiстэрствам
працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.

  Парадак прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным
                  арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь

     9. Рашэнне   аб  прысваеннi  статусу  "нацыянальны"   прымаецца
Саветам  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства
культуры.
     10. Статус    "нацыянальны"    прысвойваецца   па   хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
     рашэнне    сходу   творчага  калектыву   тэатральна-вiдовiшчнай
арганiзацыi;
     творчая характарыстыка тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi.
     11. Пры  прысваеннi  статусу  "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi ў афiцыйную назву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi.
         __________________________________________________________





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России