ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 мая 2001 г. № 769
АБ ПРАВЯДЗЕННI ДЗЁН НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У
СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIЦЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
тэхналогiях, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi ў II
квартале 2001 г. Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сiрыйскай
Арабскай Рэспублiцы.
Вызначыць Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях адказным за
падрыхтоўку i правядзенне ўказанага мерапрыемства.
2. Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па падрыхтоўцы
i правядзенню Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сiрыйскай Арабскай
Рэспублiцы ажыццяўляецца за кошт сродкаў, выдзеленых Дзяржаўнаму
камiтэту па навуцы i тэхналогiях на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2001 г. № 40 "Аб зацвярджэннi
Лiмiтаў расходаў на фiнансаванне навуковай, навукова-тэхнiчнай i
iнавацыйнай дзейнасцi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту на
2001 год" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,
2001 г., № 8, 5/5021).
3. Зацвердзiць арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i
правядзенню Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сiрыйскай Арабскай
Рэспублiцы ў наступным складзе:
Леснiковiч - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
Анатолiй Iванавiч тэхналогiях (старшыня арганiзацыйнага
камiтэта)
Кухараў - першы намеснiк начальнiка ўпраўлення
Анатолiй Васiльевiч сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (намеснiк
старшынi арганiзацыйнага камiтэта)
Сяркова - начальнiк аддзела мiжнароднага
Тамара Рыгораўна навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва
Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях
(сакратар арганiзацыйнага камiтэта)
Балсун - намеснiк начальнiка Мiнскай рэгiянальнай
Мiкалай Пятровiч мытнi
Лахвiч - галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэмii
Фёдар Адамавiч навук Беларусi
Ляднёў - начальнiк упраўлення навукова-тэхнiчнай
Юрый Гур`евiч палiтыкi Мiнiстэрства прамысловасцi
Панарадаў - начальнiк навукова-даследчай часткi
Уладзiмiр Васiльевiч Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
Слука - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Алег Георгiевiч
Фамiн - намеснiк дырэктара Беларускага iнстытута
Мiкалай Аркадзьевiч сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы
Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
тэхналогiях
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|