ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 мая 2001 г. № 34
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ АДКРЫЦЦЯ НОВЫХ
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ I СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей
i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Першы намеснiк Намеснiк Пастанова
Мiнiстра працы Мiнiстра эканомiкi Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
В.I.Паўлаў А.М.Тур 16.05.2001 № 34
17.04.2001 20.04.2001
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый
перападрыхтоўкi кадраў
1. Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i
спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў устанаўлiвае адзiныя
патрабаваннi пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый
перападрыхтоўкi кадраў.
2. Для адкрыцця новых спецыяльнасцей зацiкаўлены бок
(мiнiстэрства, арганiзацыя, навучальная ўстанова (падраздзяленне)
накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнiстэрства адукацыi) прапанову з абгрунтаваннем неабходнасцi iх
адкрыцця.
У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:
тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця новай спецыяльнасцi па
перападрыхтоўцы кадраў;
перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;
квалiфiкацыю спецыялiста пасля праходжання iм перападрыхтоўкi;
кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у
перападрыхтоўцы кадраў па новай спецыяльнасцi на блiжэйшыя пяць
гадоў;
крынiцы фiнансавання перападрыхтоўкi кадраў па новай
спецыяльнасцi.
Да прапановы неабходна прыкласцi праект вучэбнага плана
перападрыхтоўкi кадраў, паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы
з сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва зацiкаўленых (мiнiстэрстваў,
арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы
кадраў па новай спецыяльнасцi.
3. Мiнiстэрства адукацыi вывучае прадстаўленыя матэрыялы, пры
неабходнасцi арганiзуе экспертызу матэрыялаў i накiроўвае iх на
ўзгадненне ў Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнiстэрства эканомiкi) i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
(далей - Мiнiстэрства працы).
Пры станоўчым узгадненнi прадстаўленых матэрыялаў новая
спецыяльнасць перападрыхтоўкi кадраў зацвярджаецца адпаведным
рашэннем Мiнiстэрства адукацыi.
Змяненне назвы спецыяльнасцi ажыццяўляецца Мiнiстэрствам
адукацыi пасля атрымання ўзгаднення Мiнiстэрства працы i
Мiнiстэрства эканомiкi па хадайнiцтву зацiкаўленых (мiнiстэрстваў,
арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы
кадраў.
4. Для адкрыцця спецыяльнасцей перападрыхтоўкi кадраў, якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi, але з`яўляюцца новымi для
дадзенай навучальнай установы (падраздзялення) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, кiраўнiцтву навучальнай
установы (падраздзялення) неабходна падаваць прапанову ў органы
кiравання гэтай навучальнай установай (падраздзяленнем) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
У прапанове неабходна паказаць:
мэтазгоднасць адкрыцця спецыяльнасцi перападрыхтоўкi кадраў у
дадзенай навучальнай установе (падраздзяленнi) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў пры яе наяўнасцi ў другiх
навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў;
наяўнасць неабходнай вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы з
сучасным абсталяваннем;
запатрабаванасць арганiзацый у сучасных спецыялiстах;
пералiк дысцыплiн, якiя вызначаюць асноўны змест
спецыяльнасцi.
Орган кiравання навучальнай установай (падраздзяленням)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ацэньвае
мэтазгоднасць адкрыцця новай спецыяльнасцi ў навучальнай установе
(падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i
па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi прымае рашэнне аб яе
адкрыццi.
Навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах па адкрытай новай
спецыяльнасцi ў навучальнай установе (падраздзяленнi)
перападрыхтоўкi кадраў павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi
вышэйшую адукацыю па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць
адпаведныя навуковыя працы, з iх не менш двух з`яўляюцца дактарамi
або кандыдатамi навук непасрэдна па профiлю адкрытай спецыяльнасцi
перападрыхтоўкi кадраў.
5. Спецыялiзацыi з`яўляюцца часткай спецыяльнасцi, у рамках
каторай яны ствараюцца, i маюць мэтай атрыманне больш паглыбленых
прафесiйных ведаў у розных галiнах дзейнасцi па профiлю гэтай
спецыяльнасцi.
Некаторыя спецыяльнасцi могуць не мець спецыялiзацый.
Назва спецыялiзацыi, як правiла, не павiнна супадаць з назвай
спецыяльнасцi, у рамках якой яна адкрываецца.
Спецыялiзацыi спецыяльнасцей перападрыхтоўкi кадраў, па якiх
дазволена перападрыхтоўка кадраў, уводзяцца навучальнымi ўстановамi
(падраздзяленнямi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
па заяўках арганiзацый з улiкам пажаданняў слухачоў.
Адкрыццё спецыялiзацый спецыяльнасцей неабходна ўзгаднiць з
органам кiравання па падпарадкаванасцi i Мiнiстэрствам адукацыi.
<<< Главная
страница | < Назад
|