ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 мая 2001 г. № 693
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Л.А.КАНДРАТАВАЙ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА НЕКАТОРЫХ ПРАЕКТАХ
МIЖУРАДАВЫХ ПАГАДНЕННЯЎ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ З ЗАМЕЖНЫМI КРАIНАМI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на правядзенне перагавораў
па праектах мiжурадавых пагадненняў аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, адобраных у якасцi
асновы для перагавораў пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад 28
лiстапада 1996 г. № 763, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 16 мая 1997 г. № 503, ад 16 мая 1997 г. № 506, ад 15
верасня 1997 г. № 1216, ад 5 лiстапада 1997 г. № 1478, ад 5
лiстапада 1997 г. № 1479, ад 5 лiстапада 1997 г. № 1480, ад 5
лiстапада 1997 г. № 1481, ад 5 лiстапада 1997 г. № 1482, ад 19
студзеня 1998 г. № 64, ад 5 лютага 1998 г. № 175, ад 5 лютага 1998
г. № 176, ад 5 лютага 1998 г. № 177, ад 13 лютага 1998 г. № 229, ад
13 сакавiка 1998 г. № 409, ад 1 лiстапада 1999 г. № 1708.
2. Прызнаць часткова страцiўшымi сiлу пастановы Урада
Рэспублiкi Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
11.05.2001 № 693
ПЕРАЛIК
пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя часткова страцiлi сiлу
1. Часткi другая i трэцяя пастановы Урада Рэспублiкi Беларусь
ад 28 лiстапада 1996 г. № 763 "Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць".
2. Пункт 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16
мая 1997 г. № 503 "Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Партугальскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць".
3. Пункт 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16
мая 1997 г. № 506 "Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Рэспублiкi Фiлiпiны аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць".
4. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 15 верасня 1997 г. № 1216 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Злучаных Штатаў Амерыкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
5. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 лiстапада 1997 г. № 1478 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Данiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
6. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 лiстапада 1997 г. № 1479 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Iспанiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
7. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 лiстапада 1997 г. № 1480 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Славенiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
8. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 лiстапада 1997 г. № 1481 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Нарвегiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
9. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 5 лiстапада 1997 г. № 1482 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Грэчаскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
10. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 19 студзеня 1998 г. № 64 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Куба аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
11. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 5 лютага 1998 г. № 175 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Iрландыi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць".
12. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 5 лютага 1998 г. № 176 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Канады аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць".
13. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 5 лютага 1998 г. № 177 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Японii аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць".
14. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 13 лютага 1998 г. № 229 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лiванскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
15. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 13 сакавiка 1998 г. № 409 "Аб правядзеннi перагавораў па
заключэнню Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Вялiкага герцагства Люксембург аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць".
16. Частка другая пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 1 лiстапада 1999 г. № 1708 "Аб правядзеннi перагавораў
па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Малайзii аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., № 87, 5/1974).
<<< Главная
страница | < Назад
|