ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 мая 2001 г. № 32
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПЕРАЛIК
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ I КВАЛIФIКАЦЫЙ СЯРЭДНIХ
СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Унесцi ў Пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i
квалiфiкацый сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь (далей - Пералiк), зацверджаны загадам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 1999 г. № 649 "Аб
зацвярджэннi Пералiку спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
1, 8/1444; № 89, 8/4070), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1.1. радок "М 01.06.00. Фельчарска-акушэрская справа.
Фельчар-акушэр. Для асоб з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i
квалiфiкацыяй "медыцынская сястра" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "М
01.06.00. Фельчарска-акушэрская справа. Фельчар-акушэр";
1.2. пасля радка "П 03.01.07. Iнфарматыка. Майстар вытворчага
навучання" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "П 03.01.08.
Тэхналогiя дрэваапрацоўкi. Майстар вытворчага навучання";
1.3. пасля радка "П 03.02.01. Творчая дзейнасць. Настаўнiк
тэхнiчнай працы i чарчэння або настаўнiк абслуговай працы, кiраўнiк
гуртка (клуба па iнтарэсах, калектыву, аб`яднання i iнш. з указаннем
вiдаў дзейнасцi)" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу:
"П 03.02.02. Фiзiчнае выхаванне. Настаўнiк тэхнiчнай працы i
чарчэння, кiраўнiк гуртка (секцыi, клуба) фiзiчнага выхавання";
1.4. радок "С 01.02.02. Плодаагароднiцтва. Аграном" выкласцi ў
наступнай рэдакцыi: "С 01.03.00. Плодаагароднiцтва. Аграном";
1.5. радок "С 03.01.02. Тэхнiчнае абслугоўванне аўтамабiляў i
рухавiкоў. Тэхнiк-механiк" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "С
03.01.02. Тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт трактароў i аўтамабiляў.
Тэхнiк-механiк";
1.6. пасля радка "Т 01.02.04. Водападрыхтоўка на цеплавых
электрычных станцыях. Тэхнiк-цеплатэхнiк" дапоўнiць Пералiк радком
наступнага зместу: "Т 01.02.05. Мантаж цеплаэнергетычнага
абсталявання цеплавых электрастанцый. Тэхнiк-цеплатэхнiк";
1.7. пасля радка "Т 01.03.01. Аўтаматызацыя i кiраванне
цеплаэнергетычнымi аб`ектамi на цеплавых электрычных станцыях.
Тэхнiк-цеплатэхнiк" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "Т
01.03.02. Аўтаматызацыя i кiраванне цеплаэнергетычнымi аб`ектамi
вытворчасцi, размеркавання i спажывання цяпла. Тэхнiк-цеплатэхнiк";
1.8. пасля радка "Т 05.14.03. Тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт
абсталявання прадпрыемстваў фанерна-запалкавай вытворчасцi.
Тэхнiк-механiк" дапоўнiць Пералiк радкамi наступнага зместу: "Т
05.15.00. Абсталяванне металургiчных прадпрыемстваў.
Тэхнiк-механiк", "Т 05.15.01. Тэхнiчная эксплуатацыя металургiчнага
абсталявання. Тэхнiк-механiк", "Т 05.15.02. Тэхнiчная эксплуатацыя
гiдрапрыводаў. Тэхнiк-механiк".
2. Устанавiць, што асобы, якiя былi залiчаны ў сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў
дзеянне дадзенай пастановы, будуць навучацца далей па тых
спецыяльнасцях i спецыялiзацыях, на якiя яны паступалi.
3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 2001 г.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра працы Намеснiк Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.П.Колас А.М.Тур
25.04.2001 26.04.2001
<<< Главная
страница | < Назад
|